«Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры»

Праграма рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры» (тэрміны рэалізацыі 2021-2024 гг.)

развернуть

 

Першы этап: падрыхтоўчы

2021/2022 навучальны год

 

Змест работы

Арганізацыйна-ўпраўленцкае, інфармацыйнае, метадынае забеспячэнне  работы

Самакантроль

(формы,тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

 

з педагогамі

з вучнямі

 

 

 

1.

Інфармаванне аб праекце; распрацоўка педагагічнага праекта; складанне перспектыўных планаў узаемадзеяння і кардынацыі дзейнасці з аб’ектамі соцыуму; забеспячэнне высокага ўзроўню прафесіяналізму педагогаў і кіраўнікоў, каардынацыя работы

Развіццё сеткі аб’яднанняў па інтарэсах і факультатыўных заняткаў,

ахопліванне занятасцю вучняў у пазаўрочны час да 90%, арганізацыя  экскурсій

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай  базы ўстановы з мэтай эфектыўнага ўзаемадзеяння ў соцыуме,

падбор і расстаноўка кадраў

 

Правядзенне пісьмовага апытвання

 

Прыняцце ўсімі педагогамі ідэі неабходных  змен у рабоце па грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення

 

 

2.

Вывучэнне ўзроўню матывацыі, падрыхтаванасці да творчай работы  праектных уменняў вучэбных вынікаў;

адсочванне вынікаў арганізацыйна-педагагічнага праекта

Правядзенне педагагічных вымярэнняў, анкетаванне, дыягнасціраванне па выяўленні прафесійнага накірунку вучняў 9,11 класаў; дыягностыка матывацыйнай сферы вучняў.

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Анкетаванне

 

Абагульніць і прадставіць вынікі дзейнасці.

 

3.

Вывучэнне нарматыўных дакументаў па арганізацыі работы па праекце;

метадычнае забеспячэнне і суправаджэнне адукацыйнага працэсу; авалодванне педагогамі і спецыялістамі

інавацыйнымі тэхналогіямі адукацыйнага працэсу як сістэмы, прыярытэтна арыентаванай на творчае развіццё асобы педагога і дзіцяці; арганізацыя выстаў навінак метадычнай літаратуры і метадычных распрацовак педагогаў.

Падрыхтоўка да ўдзелу ў метадычных тыднях, тэматычных вечарынах, канцэртах, дыспутах, акцыях і г.д.

 

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Дыягностыка “Дапоўні фразу”

Павышэнне кампетэнтнасці і матывацыі ўдзельнікаў праекта.

 

 

Другі этап: асноўны (укараняльны)

2022/2023 навучальны год

Змест работы

Арганізацыйна-ўпраўленцкае, інфармацыйнае, метадынае забеспячэнне  работы

Самакантроль

(формы,тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

 

з педагогамі

з вучнямі

1.

Правядзенне тэматычнага семінара, метадычных і педагагічных нарад

 

Рэалізацыя мерапрыемстваў педагагічнага праекта, накіраваных на ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, алімпіядах,

разнастайнасць формаў работы з вучнямі па патрыятычным выхаванні.

 

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Навадванне ўрокаў, мерапрыемстваў

Павышэнне кампетэнтнасці і матывацыі ўдзельнікаў праекта; павышэнне якасці  адукацыйнага працэсу і яго вынікаў шляхам узаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі;

высокі ўзровень правядзення ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

2.

Адсочванне  вынікаў асноўнага этапа педагагічнага праекта.

 

Вывучэнне эфектыўнасці рэалізацыі вучэбнага праекта; падрыхтоўка і правядзенне ўрокаў і мерапрыемстваў па выніках рэалізацыі педагагічнага праекта.

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Выкладанне вучэбных прадметаў

Абагульніць і прадставіць вынікі дзейнасці.

 

3.

Авалодванне педагогамі і спецыялістамі

інавацыйнымі тэхналогіямі адукацыйнага працэсу як сістэмы, прыярытэтна арыентаванай на творчае развіццё асобы педагога і дзіцяці; арганізацыя выстаў навінак метадычнай літаратуры і метадычных распрацовак педагогаў.

Удзел ў метадычных тыднях, тэматычных вечарынах, канцэртах, дыспутах, акцыях і г.д.

 

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Справаздача па выніках  праведзенных ўрокаў і мерапрыемстваў

Павышэнне кампетэнтнасці і матывацыі ўдзельнікаў праекта.

 

 

Трэці этап: рэфлексійны

2023/2024 навучальны год

Змест работы

Арганізацыйна-ўпраўленцкае, інфармацыйнае, метадынае забеспячэнне  работы

Самакантроль

(формы,тэрмін)

Прагназуемыя вынікі

 

з педагогамі

з вучнямі

1.

Падрыхтоўка і правядзенне педагагічнай нарады па выніках рэалізацыі педагагічнага праекта; выніковая ацэнка педагагічнага праекта.

 

 

 

 

Вывучэнне эфектыўнасці рэалізацыі вучэбнага праекта; падрыхтоўка і правядзенне ўрокаў і мерапрыемстваў па выніках рэалізацыі педагагічнага праекта.

 

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура;

матэрыяльная база ўстаноў.

 

 

 

Навадванне ўрокаў, мерапрыемстваў.

Стварэнне прэзентацый, відэафільмаў, памятак па првядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

2.

Дыягнастычны зрэз сярод педагогаў, якія ўдзельнічаюць у праекце.

 

Дыягнастычны зрэз сярод вучняў устаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у праекце.

Дыягнастычны інструментарый па  тэме праекта;

педагагічныя кадры.

Навадванне ўрокаў, мерапрыемстваў.

Складанне рэкамендацый для удзельнікаў праекта.

 

3.

Вызначэнне перспектыў,правядзенне майстар- класаў, кансультаванне педагогаў іншых педагагічных устаноў па тэме педагагічнага праекта;

складанне інфармацый па выніках рэалізацыі педагагічнага праекта.

Сацыялагічнае апытанне: за і супраць.

Інтэрнэт-рэсурсы,

метадычная літаратура

 

Анкетаванне

 

Публікацыя ў перыядычным друку.

 

свернуть

Мэта і задачы праекта

развернуть

Мэта праекта:

выхаванне патрыётаў Рэспублікі Беларусь, грамадзян прававой дэмакратычнай дзяржавы, якія маюць пачуццё нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Задачы:

1. Распрацаваць эфектыўныя формы дзейнасці па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму праз сістэму ўрокаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем міжпрадметных сувязяў.

2. Захаваць гістарычную пераемнасць пакаленняў, выхоўваць беражлівыя адносіны да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

3. Фарміраваць падрыхтаванасць асэнсавана і актыўна выконваць грамадзянскі абавязак перад дзяржавай, грамадствам.

4. Павысіць узровень зместу, метадаў і тэхналогій грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі на магчымасцях школьнага краязнаўчага і літаратурнага музеяў.

свернуть

Актуальнасць праекта

развернуть

Галоўная мэта кожнай установы адукацыі – даць вучню сістэму ведаў і развіць пачуццё патрыятызму. Аснова гэтай сістэмы грунтуецца не толькі на добрым веданні школьнай праграмы, а ў першую чаргу на ўменні бачыць іх ва ўзаемасувязі. Міжпрадметныя сувязі дапамагаюць настаўніку прывесці ў сістэму веды, атрыманыя пры вывучэнні розных дысцыплін, стварыць больш шырокія перспектывы для іх прымянення на практыцы, а таксама садзейнічаюць грамадска-патрыятычнаму выхаванню вучняў.

        Будучае краіны залежыць ад таго, якая маральная аснова ў маладога пакалення. Неабходна, каб грамадзяне актыўна ўдзельнічалі ў розных сферах жыццядзейнасці. Усё гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі асноўнымі сацыяльнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца   грамадзянскасць і патрыятызм. Дзеці – сацыяльна актыўная частка грамадства, якая ўдзельнічае ў меру сваіх магчымасцей у грамадскім жыцці. Ад таго, якія каштоўнасці будуць сфарміраваныя ў дзяцей сёння, наколькі яны падрыхтаваны да новага тыпу сацыяльных адносін, залежыць шлях развіцця нашага грамадства.

         Самым яркім прыкладам грамадзянскасці і патрыятызму для моладзі з’яўляецца подзвіг нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, пазнанне нашых каранёў, асэнсаванне непаўторнасці Айчыны, яе лёсу, гонару за подзвіг сваіх продкаў і сучаснікаў.

    Вядучая ідэя праектазаключаецца ў далучэнні школьнікаў да знаёмства з гістарычнымі падзеямі роднага краю праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у выхаванні пачуцця патрыятызму на прыкладах гісторыі малой радзімы.

 

Тэарэтычная абаснаванне праекта

Перш за ўсё, калі мы гаворым пра выкарыстанне міжпрадметных сувязяў, трэба вылучыць тыя дысцыпліны, з якімі спалучаецца беларуская мова і літаратура. Такімі прадметамі з’яўляюцца выяўленчае мастацтва, музыка, гісторыя[1].

Калі мы гаворым пра сувязь беларускай літатуры з беларускай мовай, трэба адзначыць тое, што гэтыя дзве вучэбныя дысцыпліны лепш за ўсё дапасуюцца адна да другой. Так, беларуская літаратура дазваляе замацаваць тыя навыкі і веды, якія былі атрыманы на ўроках беларускай мовы, а таксама ўзбагаціць слоўнікавы запас вучняў.

Творы жывапісу дапамагаюць вучням больш ярка ўявіць падзеі, апісаныя ў мастацкім творы, а таксама могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні як ўсёй тэмы, так і асобных раздзелаў падручніка. Так, пры вывучэнні апавядання Міхася Лынькова “Васількі” абавязкова выкарыстоўваю рэпрадукцыю Э. Белагурава “Дзеці вайны”. Сутнасць твора ў тым, што ў Міколкі забіваюць маці і сястрычку, таму пры разглядзе рэпрадукцыі звяртаю ўвагу на выраз твару дзяцей, іх вопратку. Адзначаю, што у цяжкіх жыццёвых абставінах дзеці хутка становяцца дарослымі.

Міжпрадметныя сувязі беларускай літаратуры і музыкі маюць выбарачны характар. Так, значная колькасць літаратурных твораў, асабліва вершаў, стала асновай для песень, але выкарыстанне музычных твораў будзе больш за ўсё карысным пры вывучэнні лірыкі. Музыка і літаратура арганічна дапаўняюць адна адну [2]. Калі настаўнік будзе звяртаць увагу на развіццё мыслення, уяўлення і мовы школьнікаў сродкамі музыкі, можна чакаць больш чулых адносін вучняў да слова, гука, колеру.

Музыку варта выкарыстоўваць пры вывучэнні як празаічных, так і паэтычных твораў. Менавіта музыка дапамагае раскрыць патемныя струны душы.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць сувязі беларускай літаратуры з гісторыяй. Выкарыстанне гістарычнага матэрыялу неабходна для больш паспяховага аналізу таго ці іншага твора, а таксама пры вувычэнні біяграфіі аўтара. Так, пры вывучэнні апавядання У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” вучні знаёмяцца з біяграфіяй Кастуся Каліноўскага, з інфармацыяй пра паўстанне 1863-1864 гадоў.

 

Найбольш карысным з’яўляецца той урок, які заснаваны на краязнаўчым матэрыяле. Менавіта такія ўрокі дазваляюць пашырыць кругагляд навучэнцаў, а таксама прывіць любоў да таго месца, дзе нарадзіўся і вырас [2].

У школе дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”. Менавіта пасля экскурсій у музей школьнікі сталі цікавіцца гісторыяй свайго пасёлка.

Адзін з прыярытэтных напрамкаў у рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры – фарміраванне асобы вучня з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі. І тэма Вялікай Айчыннай вайны мае вялікае значэнне ў выхаванні патрыятызму навучэнцаў .

Амаль 76 гадоў прайшло з моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Застаецца ўсё менш і менш сведкаў тых страшных падзей. Кажуць, што калі народ забывае сваё мінулае, то яно праз пэўны перыяд вяртаецца зноў.Самае галоўнае – захаваць мір на нашай зямлі,каб нашы нашчадкі ніколі больш не зведалі жахаў вайны.А для гэтага мыпавінны ведаць сваё мінулае.

Такім чынам, мэта выкарыстання міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай літаратуры - гэта сісэматызацыя ведаў, атрыманых вучнямі на іншых уроках.

Мы павінны не толькі даць школьнікам грунтоўныя веды па прадмеце, але і выхаваць іх патрыётамі сваёй Радзімы, быць людзьмі з вялікай літары, з пачуццём годнасці несці гэтыя здабыткі па жыцці.

свернуть

Меркаваныя вынікі педагагічнага праекта

развернуть

1. Захаваецца гістарычная пераемнасць пакаленняў, у вучняў сфарміруюцца беражлівыя адносіны да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

2. Падрастаючае пакаленне будзе асэнсавана і актыўна выконваць грамадзянскі абавязак перад дзяржавай, грамадствам.

3. Павысіцца ўзровень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі.

4. Будуць створаны папкі з распрацоўкай урокаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў 5-11 класаў (з выкарыстаннем міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры) з апорай на краязнаўчы матэрыял.

5. Створаны відэафільм “Гісторыя вуліцы Ціхамірава”.

6. Створаны    карты  экскурсійнага маршрута “Памятныя мясціны нашага паселка”, гульні-віктарыны “Ніхто не забыты, нішто не забыта! (пра адметных асоб Вялікай Айчыннай вайны, жыхароў пасёлка Красная Слабада).

свернуть

Мерапрыемствы па рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры» на 2023/2024 навучальны год

развернуть

Мерапрыемствы

Тэрміны

Адказны

1.     

Распрацоўка цыкла мерапрыемстваў Праграмы

верасень

Дунчык В.М.

Баранчык А.М.

2.      

Дыктант “Перамога”

верасень

Дунчык В.М.

Баранчык А.М.

3.      

Вусны часопіс “Сёстры Хатыні. Салігоршчына”

кастрычнік

Дунчык В.М.

 

4.      

Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры “Я.Купала “Спадчына”

кастрычнік

Дунчык В.М.

 

5.      

“Дзеці вайны” (урок-экскурс па жыцці і творчасці А. Дзялендзіка”)

кастрычнік

Германовіч І.У.

6.      

Літаратурная гасцёўня “Дарогамі памяці”

лістапад

Дунчык В.М.

 

7.      

Выстава для вучняў 10 класа (аб генацыдзе беларускага народа) “Ніхто не забыты, нішто не забыта”

лістапад

Настаўнікі-прадметнікі

8.      

Урок-экскурс “Жыло, жыве  і жыць застанецца тут маё сэрца”

снежань

Дунчык В.М.

 

9.      

Гасцёўня “Іх імёнамі названы вуліцы.

У. Ціхаміраў”

студзень

Дунчык В.М.

 

10.            

Урокі пазакласнага чытання па кнігах з цыкла “Жанчыны на вайне”, “Піянеры-героі” і г.д.

студзень

Настаўнікі-прадметнікі

11.            

Вусны часопіс “Мой край – Беларусь”

люты

Дунчык В.М.

 

12.            

Гасцёўня “Мы гэты край Радзімаю завём”

сакавік

Дунчык В.М.

 

13.            

Напісанне  сачыненняў, прысвечаных подзвігу салдат, медыкаў, журналістаў на фронце і ў тыле ворага

сакавік

Настаўнікі-прадметнікі

14.            

Вусны часопіс “Ты жывеш у Беларусі”

красавік

Дунчык В.М.

 

15.            

Урок-экскурс “Франтавымі вёрстамі В. Быкава”

 

май

Дунчык В.М.

 

16.            

Складанне кніжкі “У. Ціхаміраў. Дарогамі вайны”

май

Дунчык В.М.

 

17.            

Паэтычныя конкурсы патрыятычнага зместу

красавік

Настаўнікі-прадметнікі

18.            

Прагляд і абмеркаванне мастацкіх і дакументальных фільмаў

кастрычнік

Класныя кіраўнікі

19.            

Конкурсы малюнкаў, плакатаў, фотаздымкаў “Мір на планецеЗямля”

верасень-май

Класныя кіраўнікі

20.            

Экскурсіі па трагічных месцах роднага краю “Яна прыняла першы бой. Брэсцкая  крэпасць – цытадэль Славы”, “Курган Славы”, “Лінія Сталіна”, “Хатынь – боль і гнеў” і г.д.

на працягу года

Класныя кіраўнікі

21.            

Урокі-экскурсіі ў музеі

на працягу года

Настаўнікі-прадметнікі

22.            

Правядзенне  гістарычных  віктарын да юбілейных дат

студзень-май

Настаўнік гісторыі

23.            

Падрыхтоўка і правядзенне тэматычных мерапрыемстваў,  прысвечаных 79-годдзю Перамогі ў  ВялікайАйчыннай вайне

красавік

Класныя кіраўнікі

24.            

Урокі  мужнасці “Вайна, мы кажам табе “Не!”, “Просто вы умели ждать”, “Салдаты мая, слава вам навек!”, “Званы Хатыні” і г.д.

май

Класныя кіраўнікі

25.            

Размяшчэнне напрацаванага матэрыялу на сайце ўстановы  адукацыі

на працягу года

Настаўнік інфарматыкі

свернуть