Галоўная мэта кожнай установы адукацыі – даць вучню сістэму ведаў і развіць пачуццё патрыятызму. Аснова гэтай сістэмы грунтуецца не толькі на добрым веданні школьнай праграмы, а ў першую чаргу на ўменні бачыць іх ва ўзаемасувязі. Міжпрадметныя сувязі дапамагаюць настаўніку прывесці ў сістэму веды, атрыманыя пры вывучэнні розных дысцыплін, стварыць больш шырокія перспектывы для іх прымянення на практыцы, а таксама садзейнічаюць грамадска-патрыятычнаму выхаванню вучняў.
Будучае краіны залежыць ад таго, якая маральная аснова ў маладога пакалення. Неабходна, каб грамадзяне актыўна ўдзельнічалі ў розных сферах жыццядзейнасці. Усё гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі асноўнымі сацыяльнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца грамадзянскасць і патрыятызм. Дзеці – сацыяльна актыўная частка грамадства, якая ўдзельнічае ў меру сваіх магчымасцей у грамадскім жыцці. Ад таго, якія каштоўнасці будуць сфарміраваныя ў дзяцей сёння, наколькі яны падрыхтаваны да новага тыпу сацыяльных адносін, залежыць шлях развіцця нашага грамадства.
Самым яркім прыкладам грамадзянскасці і патрыятызму для моладзі з’яўляецца подзвіг нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, пазнанне нашых каранёў, асэнсаванне непаўторнасці Айчыны, яе лёсу, гонару за подзвіг сваіх продкаў і сучаснікаў.
Вядучая ідэя праектазаключаецца ў далучэнні школьнікаў да знаёмства з гістарычнымі падзеямі роднага краю праз выкарыстанне міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у выхаванні пачуцця патрыятызму на прыкладах гісторыі малой радзімы.
Тэарэтычная абаснаванне праекта
Перш за ўсё, калі мы гаворым пра выкарыстанне міжпрадметных сувязяў, трэба вылучыць тыя дысцыпліны, з якімі спалучаецца беларуская мова і літаратура. Такімі прадметамі з’яўляюцца выяўленчае мастацтва, музыка, гісторыя[1].
Калі мы гаворым пра сувязь беларускай літатуры з беларускай мовай, трэба адзначыць тое, што гэтыя дзве вучэбныя дысцыпліны лепш за ўсё дапасуюцца адна да другой. Так, беларуская літаратура дазваляе замацаваць тыя навыкі і веды, якія былі атрыманы на ўроках беларускай мовы, а таксама ўзбагаціць слоўнікавы запас вучняў.
Творы жывапісу дапамагаюць вучням больш ярка ўявіць падзеі, апісаныя ў мастацкім творы, а таксама могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні як ўсёй тэмы, так і асобных раздзелаў падручніка. Так, пры вывучэнні апавядання Міхася Лынькова “Васількі” абавязкова выкарыстоўваю рэпрадукцыю Э. Белагурава “Дзеці вайны”. Сутнасць твора ў тым, што ў Міколкі забіваюць маці і сястрычку, таму пры разглядзе рэпрадукцыі звяртаю ўвагу на выраз твару дзяцей, іх вопратку. Адзначаю, што у цяжкіх жыццёвых абставінах дзеці хутка становяцца дарослымі.
Міжпрадметныя сувязі беларускай літаратуры і музыкі маюць выбарачны характар. Так, значная колькасць літаратурных твораў, асабліва вершаў, стала асновай для песень, але выкарыстанне музычных твораў будзе больш за ўсё карысным пры вывучэнні лірыкі. Музыка і літаратура арганічна дапаўняюць адна адну [2]. Калі настаўнік будзе звяртаць увагу на развіццё мыслення, уяўлення і мовы школьнікаў сродкамі музыкі, можна чакаць больш чулых адносін вучняў да слова, гука, колеру.
Музыку варта выкарыстоўваць пры вывучэнні як празаічных, так і паэтычных твораў. Менавіта музыка дапамагае раскрыць патемныя струны душы.
Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць сувязі беларускай літаратуры з гісторыяй. Выкарыстанне гістарычнага матэрыялу неабходна для больш паспяховага аналізу таго ці іншага твора, а таксама пры вувычэнні біяграфіі аўтара. Так, пры вывучэнні апавядання У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” вучні знаёмяцца з біяграфіяй Кастуся Каліноўскага, з інфармацыяй пра паўстанне 1863-1864 гадоў.
Найбольш карысным з’яўляецца той урок, які заснаваны на краязнаўчым матэрыяле. Менавіта такія ўрокі дазваляюць пашырыць кругагляд навучэнцаў, а таксама прывіць любоў да таго месца, дзе нарадзіўся і вырас [2].
У школе дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”. Менавіта пасля экскурсій у музей школьнікі сталі цікавіцца гісторыяй свайго пасёлка.
Адзін з прыярытэтных напрамкаў у рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры – фарміраванне асобы вучня з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі. І тэма Вялікай Айчыннай вайны мае вялікае значэнне ў выхаванні патрыятызму навучэнцаў .
Амаль 76 гадоў прайшло з моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Застаецца ўсё менш і менш сведкаў тых страшных падзей. Кажуць, што калі народ забывае сваё мінулае, то яно праз пэўны перыяд вяртаецца зноў.Самае галоўнае – захаваць мір на нашай зямлі,каб нашы нашчадкі ніколі больш не зведалі жахаў вайны.А для гэтага мыпавінны ведаць сваё мінулае.
Такім чынам, мэта выкарыстання міжпрадметных сувязяў на ўроках беларускай літаратуры - гэта сісэматызацыя ведаў, атрыманых вучнямі на іншых уроках.
Мы павінны не толькі даць школьнікам грунтоўныя веды па прадмеце, але і выхаваць іх патрыётамі сваёй Радзімы, быць людзьмі з вялікай літары, з пачуццём годнасці несці гэтыя здабыткі па жыцці.